Вызначаны дата правядзення і час пачатку хатняга паядынку БАТЭ ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, паведамляе сайт беларускага клуба.

Гульня адбудзецца на «Барысаў-Арэне» ў сераду 12 ліпеня. Стартавы свісток прагучыць у 20:30.

Супернікам БАТЭ стане пераможца пары 1-га кваліфікацыйнага раўнду «Алашкерт» (Ерэван, Арменія) - «Санта-Калома» (Андора). Гэтыя каманды гуляюць 27 чэрвеня і 4 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0