Reuters

Reuters

Антыманапольная камісія Еўрасаюза прызначыла амерыканскай кампаніі Google штраф у 2,4 мільярда еўра за парушэнне законаў пры анлайн-гандлі.

Камісія прыйшла да высновы, што Google у пошукавай выдачы ставіў на першыя месцы свае ўласныя сэрвісы, ствараючы ім, такім чынам, перавагу перад канкурэнтамі.

Пра справу супраць Google антыманапольнае ведамства ЕС абвясціла ў красавіку 2015 года. Інтэрнэт-кампанія сваю віну катэгарычна адмаўляла.

Штраф для Google — рэкордны ў гісторыі антыманапольнай камісіі Еўрасаюза. Раней рэкорд належаў Intel, аштрафаванай у 2008 годзе на 1,06 мільярда даляраў.

Штраф, накладзены на Google, аказаўся значна большым, чым чаканыя аналітыкамі 1,1 мільярда даляраў. У ЕС была магчымасць аштрафаваць кампанію на суму, адпаведную 10 працэнтам яе гадавога абароту. У выпадку з Google гаворка ішла б прыкладна аб 9 мільярдах даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?