МТЗ-50 і банкнота ў 200 донгаў.

МТЗ-50 і банкнота ў 200 донгаў.

На в'етнамскай банкноце ў 200 донгаў ($0,0087) намаляваны трактар «Беларус». Гэтыя грошы былі выпушчаныя ў 1987 годзе і знаходзяцца ў абарачэнні дагэтуль, хаця і не ўяўляюць вялікай каштоўнасці.

200 донгаў. Каб набыць 1 даляр, трэба 100 такіх!

200 донгаў. Каб набыць 1 даляр, трэба 100 такіх!

На купюры выяўлены трактар МТЗ-50, распрацаваны ў канцы 1950-х. Мінскі трактарны завод вырабляў такі машыны з 1962 па 1985 год. Агулам выраблена больш за 1,2 млн МТЗ-50.

Як беларускі трактар з'явіўся на в'етнамскіх грашах?

«Калі ў В'етнаме праводзілася праграма механізацыі сельскай гаспадаркі, наша краіна атрымала беларускія трактары, якія вельмі добра сябе зарэкамендавалі, — распавядае Каа Дык Фат, міністр сельскай гаспадаркі В'етнама. — Такім чынам, яны сталі для нас увасабленнем прагрэсу ў аграрнай сферы. Менавіта таму было вырашана выкарыстоўваць выяву вашага трактара на нашых грашах».

Дарэчы, сёння 1 даляр каштуе 22744 в'етнамскія донгі. Амаль столькі ж беларускіх рублёў (20051) 1 даляр каштаваў у Беларусі год таму, напярэдадні дэнамінацыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?