У Брэсцкім раёне праваахоўнікі затрымалі серыйных злодзеяў, якія ўчынілі больш за 30 крадзяжоў з дачных дамоў, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ілья Помін.

Паведамленні аб крадзяжах у садовых таварыствах пачалі паступаць у міліцыю ў сакавіку бягучага года. Злодзеі пранікалі ў дамы, вымаючы шкло або разбіваючы вокны. «Яны пранікалі ў садовы домік у адсутнасць гаспадароў, учынялі беспарадак, пасля чаго забіралі пару каштоўных рэчаў, будінструментаў, спіртныя напоі і ўцякалі», — распавёў Ілья Помін.

Раскрыццё гэтых злачынстваў знаходзілася на асаблівым кантролі кіраўніцтва УУС і Брэсцкага РАУС. Быў распрацаваны цэлы комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Падчас рэйду ў адным з садаводчых таварыстваў увагу праваахоўнікаў прыцягнулі маладыя людзі, якія ўважліва разглядалі вокны дачных дамкоў. Падазрэнні аператыўнікаў пацвердзіліся — пры затрыманні ў юнакоў былі знойдзеная раней выкрадзеныя рэчы.

Зламыснікамі аказаліся трое жыхароў Брэста (адзін 1998-га і двое 2000 года нараджэння). Усе яны з'яўляюцца навучэнцамі. Раней не прыцягваліся ні да крымінальнай, ні да адміністрацыйнай адказнасці. У ходзе допыту падазраваныя паведамілі, што шукалі грошы ці каштоўнасці. Не знайшоўшы іх, забіралі іншыя рэчы, якія можна лёгка панесці. Знойдзеныя пры аглядзе месцаў здарэнняў сляды дапамаглі крыміналістам аб'яднаць паміж сабой мноства ўчыненых на тэрыторыі Брэсцкага раёна крадзяжоў.

У дачыненні да маладых людзей распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 (крадзеж) КК РБ. Яны змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання і ўзятыя пад варту. У цяперашні час эксперты праводзяць даследаванні, якія дапамогуць праваахоўным органам выявіць дачыненне зламыснікаў да іншых злачынстваў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру