Асноўны паток замежных турыстаў у Беларусь ідзе з Расіі. Пра гэта паведаміла сёння журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік аддзела маркетынгу і якасці турысцкіх паслуг Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ганна Муха.

Яна распавяла, што, па статыстыцы, асноўны паток турыстаў прыязджае ў Беларусь з Расіі. Высокую цікавасць краіна выклікае ў грамадзян Германіі, Польшчы і Італіі. Прадстаўнік Мінспорту таксама адзначыла, што камбінаваныя туры запатрабаваныя ў амерыканцаў і канадцаў, пры якіх яны наведваюць некалькі краін.

«Напрыклад, чатыры дні чалавек праводзіць у Беларусі, знаёміцца з яе традыцыямі і культурай, а потым столькі ж у Польшчы. Турысты хочуць убачыць як мага больш за адно падарожжа», — дадала Ганна Муха.

Па словах начальніка аддзела маркетынгу і якасці турпаслуг, значным крокам па развіцці інфраструктуры з'яўляецца з'яўленне ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і гатэлях пунктаў арэнды аўтамабіляў. Гэта зроблена для таго, каб турысты маглі свабодна і з камфортам агледзець беларускія славутасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру