У Мінску ў 2018 годзе пройдзе Кубак свету па веласпорце на трэку, такое рашэнне прыняў Міжнародны саюз раварыстаў (UCI), паведамляе БЕЛТА.
Турнір пройдзе 19-21 студзеня на сталічным трэку «Чыжоўкі-Арэны». Гэта будзе пяты, апошні этап Кубка свету сезона 2017-2018 гадоў.