Аляксандр Лукашэнка 29-30 чэрвеня зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы і чацвёртым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

На пасяджэнні ВДС плануецца абмеркаваць важнейшыя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння. Адной з цэнтральных тэм парадку дня з'яўляюцца вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі за 2016 год. Бакі абмяркуюць пытанні нарошчвання супрацоўніцтва ў машынабудаўнічым сектары і аграпрамысловым комплексе.

Чакаецца, што перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржаўнага савета адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным, на якой бакі абмяркуюць найбольш важныя пытанні ўзаемадзеяння краін як на двухбаковай аснове, так і ў інтэграцыйных фарматах, абмяняюцца думкамі па тэматыцы міжнароднага парадку дня.

На 30 чэрвеня таксама запланаваны сумесны ўдзел кіраўнікоў дзяржаў у пленарным пасяджэнні чацвёртага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму «Вектары інтэграцыйнага развіцця рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0