У Бярозе следчыя высвятляюць абставіны электратраўмавання 15-гадовага падлетка падчас рыбалкі. Пра гэта паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Бярозаўскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце атрымання цялесных пашкоджанняў падлеткам у выніку паражэння электрычным токам вечарам 26 чэрвеня ў час рыбалкі на чыгуначным мосце праз раку Ясельда. Паводле папярэдняй версіі, ён закрануў вудзільнам лінію электраперадачы. Непаўнагадовы быў без суправаджэння дарослых, хуткую дапамогу яму выклікалі відавочцы. Пацярпелы шпіталізаваны з апёкамі і траўмамі галавы ў рэанімацыйнае аддзяленне Бярозаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

На мосце былі інфармацыйныя надпісы, якія забараняюць хаджэнне па пуцеправодзе. Падлетак жыве ў Бярозе і выхоўваецца ў поўнай шматдзетнай сям'і. Яна характарызуецца станоўча.

УСК па Брэсцкай вобласці нагадвае пра небяспеку знаходжання паблізу лініі электраперадачы, а таксама пра недапушчальнасць рыбнай лоўлі ля шлюзаў і помпавых станцый, з чыгуначных мастоў і плацін, побач з іншымі гідратэхнічнымі збудаваннямі, дзе гэта забаронена.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна