У метро Нью-Ёрка цягнік сышоў з рэек, пацярпела больш за 30 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Інцыдэнт адбыўся на станцыі метро «125-я вуліца» ў Гарлеме. Два вагоны сышлі з рэек, у выніку чаго пацярпелі па меншай меры 34 чалавекі, з іх 17 шпіталізаваныя. У цяперашні час іх жыццю нішто не пагражае.

Папярэдне выяўлена, што прычынай аварыі было парушэнне сілкавання, якое справакавала рэзкае тармажэнне цягніка. Спецыялісты працуюць над аднаўленнем электрасілкавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0