Суддзя Бабушкінскага суда Масквы Аляксандр Глухаў прысудзіў да 9 гадоў калоніі строгага рэжыму нацыяналіста Максіма «Цесака» Марцінкевіча, перадае Meduza. З улікам папярэдняга прысуду Цесака, ён правядзе ў калоніі строгага рэжыму 10 гадоў.
Яго прызналі вінаватым у распальванні нянавісці (частка 1 артыкула 282 КК РФ), разбоі (частка 2 артыкула 162 КК РФ) і хуліганстве (частка 2 артыкула 213 КК РФ).
Цесака асудзілі за напад у 2013 годзе на меркаванага наркагандляра ў рамках акцыі «Акупай-Наркафіляй». Падсудны сваю віну не прызнаў. Абвінавачанне прасіла для Цесака 11 з паловай гадоў строгага рэжыму.
Разам з Цесаком фігурантамі па справе аб нападзе і збіцці людзей праходзяць яшчэ дзевяць чалавек.
Прысуд па справе «Акупай-Наркафіляй» стаў для Цесака чацвёртым. Раней яго тройчы судзілі за распальванне нянавісці, апошні раз у 2014 годзе яго прысудзілі да двух гадоў і дзевяці месяцаў калоніі.