Аргкамітэт прэміі Гедройца—2017 абвясціў поўны спіс намінантаў. Журы будзе разглядаць 27 кніг:

  • Мікола Адам. Гульня ўяўлення
  • Алесь Аркуш. Захоп Беларусі марсіянамі
  • Сяргей Астравец. Саргасава мора
  • Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы…
  • Сяргей Ваганаў. Мосцік над вечнасцю
  • Андрэй Вашкевіч, Віктар Саяпін. На Гродзенскім бруку
  • Валеры Гапееў. Ноч цмока
  • Адам Глобус. Зваротная перспектыва
  • Андрусь Горват. Радзіва «Прудок». Дзённік
  • Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек
  • Зоя Доля. Акно ў замежжа
  • Зінаіда Дудзюк. Лаза
  • Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка
  • Паліна Качаткова. Гняздо-2
  • Эльжбета Кеда. Пра тое, што люблю
  • Леанід Лаўрэш. Паўстанчы дух
  • Георгій Марчук. Сава Дым і яго жанчыны
  • Яніна Пінчук. Горад мрой
  • Сяргей Пляскач. Шоу працягваецца
  • Людміла Рублеўская. Дагератып
  • Уладзімір Садоўскі. 1813
  • Міхась Скобла. Саркафагі страху
  • Кірыл Стаселька. Marginalis
  • Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосце
  • Ксенія Шталенкова. Адваротны бок люстра
  • Людміла Шчэрба. Уладар рыбаў: фільмаслоў
  • Сяргей Шыдлоўскі. Музэюм

У сярэдзіне жніўня журы назаве доўгі спіс, які будзе ўлучаць 12 кніг, а ў сярэдзіне верасня — кароткі спіс з 6 найлепшых кніг. Узнагароджанне пераможцаў запланаванае на кастрычнік.

У журы прэміі Гедройца—2017 увайшлі: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. На прэмію могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянтах цягам каляндарнага года на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка». Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?