Еўропа не можа задаволіць чаканні ўсіх мігрантаў, заявіў генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд, выступаючы на сесіі ПАРЕ ў Страсбургу. У той жа час, па яго словах, гэта не мяняе факту, што абавязкам дзяржаў з'яўляецца салідарнае супрацоўніцтва і дапамога ў вырашэнні праблем, звязаных з міграцыяй.

Пасяджэнне Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў сераду цалкам прысвечана пытаннях міграцыі і бежанцаў, паведамляе Радыё Польшча. 

Турб'ёрн Ягланд у сваім выступе нагадаў, што сёлета толькі праз Міжземнае мора ў Еўропу прыбылі каля 84 тысяч мігрантаў, якія беглі ад вайны або шукалі лепшага жыцця. Як адзначыў генеральны сакратар Рады Еўропы, некалькі краін, у якія прыбыло больш за ўсё ўцекачоў, аказалася ў вельмі складанай сітуацыі. Па яго словах, для некаторых груп сярод мясцовага насельніцтва гэта стала падставай да распаўсюджвання ідэй папулізму, нацыяналізму і ксенафобіі.

Ягланд звярнуў увагу на абавязак урадаў паважаць правы чалавека ў адносінах да мігрантаў, асабліва непаўналетніх. Кіраўнік Рады Еўропы нагадаў, што летась у Грэцыю, Італію, Балгарыю і Іспанію прыбылі больш за 100 тысяч дзяцей, сярод якіх траціна — без апекі дарослых.

Ён таксама заклікаў выконваць прыняты Радай Еўропы план дзеянняў у дачыненні да непаўналетніх мігрантаў, выконваць спрашчэнне працэдур, гарантаваць ім магчымасць прадастаўлення палітычнага прытулку і стварыць умовы для інтэграцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?