Reuters.com

Reuters.com

Аўстралійская паліцыя прад'явіла абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях кардыналу Джорджу Пэлу, які ўзначальвае Сакратарыят па справах эканомікі Ватыкана. Абвінавачанні прад'яўленыя ў аўстралійскім штаце Вікторыя, дзе Пэл служыў у 1970-я. Імёны пацярпелых і сутнасць абвінавачванняў не раскрываюцца.

Аўстралійская каталіцкая царква ўжо заявіла, што Пэл катэгарычна абвяргае абвінавачванні і плануе з'явіцца ў суд, каб даць паказанні. Пасяджэнне суда ў Мельбурне прызначана на 18 ліпеня.

Раней Пэла публічна абвінавачвалі ў тым, што ён спрабаваў дамовіцца аб хабары, каб схаваць дамаганні з боку Джэральда Рыдсдэйла — святара, якога з 1993 па 2013 год неаднаразова асудзілі за злачынствы сэксуальнага характару супраць дзяцей. У 2017 годзе Рыдсдэйл прызнаўся яшчэ ў 20 злачынствах.

У 2016 годзе Пэл па відэасувязі з Рыма даў паказанні перад спецыяльна створанай камісіяй па сэксуальных злачынствах супраць дзяцей. Затым аўстралійскія дэтэктывы дапыталі Пэла ў Рыме датычна злачынстваў у Балараце, дзе жыў Рыдсдэйл.

Як адзначае ABC News, у іерархіі Каталіцкай царквы Пэл стаіць трэцім пасля папы рымскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?