У адным з вагонаў грузавога саставу, які вёз калійныя ўгнаенні з Беларусі ў адрас Венесуэлы, знайшлі буйную партыю кантрабандных цыгарэт. Пра гэта паведамляе памежная служба Літвы.

Цягнік з вагонамі «Беларуськалія» вёз угнаенні да літоўскага порту ў Клайпедзе для далейшай перавозкі ў Венесуэлу.

Калі з аднаго вагона высыпалі змесціва праз ніжні люк, унутры знайшлі 100 чорных скрынь. Там былі схаваныя амаль 50 тысяч пачкаў цыгарэт маркі «Fest» з акцызамі. Агульны кошт кантрабанды — больш за 124 тысячы еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?