Delfi.lt

Delfi.lt

Па словах прадстаўнікоў гарадскога самакіравання, гэта наймацнейшая залева ў літоўскай сталіцы з 1993 года. Да 12:00 у горадзе зафіксавана 60 аварыйных сітуацый.

«Спазненні (грамадскага транспарту), без сумневу, раніцай мелі месца, дарожны рух максімальна адноўлены, графікі аднаўляюцца. Але ніхто не можа прагназаваць, што будзе сёння пасля абеду», — сказаў журналістам дырэктар Дэпартамента гарадскога гаспадаркі і транспарту Віленскага самакіравання Віргініюс Паўжа.

Паводле яго слоў, аб'язная дарога затопленая з-за таго, што забілася сістэма вадасцёкаў, спецыялісты ліквідуюць аварыю. З-за маланак не працавалі святлафоры на 15 скрыжаваннях горада. З раніцы ў горадзе выпала 48 міліметраў ападкаў. «Падобная колькасць ападкаў выпадала толькі ў 1993 годзе. Сітуацыя на самай справе не шараговая», — сказаў ён.

Залева сёння прайшлася над паўночна-заходнімі раёнамі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?