Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў Канстытуцыйнай камісіі змяніць статус паўвострава Крым у складзе Украіны. Пра гэта ў эфіры «5 канала» паведаміў народны дэпутат Вярхоўнай рады ад «Радыкальнай партыі» і член Канстытуцыйнай камісіі Юрый Чыжмар.

«Што тычыцца сёння, то мы працуем толькі па статусе Крыма, бо зразумелі, што на сённяшні дзень Аўтаномная Рэспубліка Крым не можа ўжо існаваць у складзе унітарнай дзяржавы», — сказаў Чыжмар.

Пры гэтым ён не ўдакладніў, якім будзе статус Крыму пасля ўнясення паправак.

Парашэнка 26 чэрвеня заявіў, што украінцаў і крымскіх татараў аб'ядноўвае імкненне вярнуць Крым пад юрысдыкцыю Украіны. «Неўзабаве нашы сцягі будуць лунаць горда ў вольным ўкраінскім Крыме», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру