Інцыдэнт адбыўся падчас правядзення рэпетыцыі параду.

Калі бронетэхніка праязджала па вуліцы Арлоўскай, насустрач выйшаў невядомы мужчына. Ён прыспусціў штаны ды майткі і пачаў круціць геніталіямі.

Неўзабаве да мужчыны наблізіўся інспектар ДПС. Тады мужчына ўдарыў яго па твары і ўцёк.

* * *

«Сваімі дзеяннямі мужчына груба парушыў грамадскі парадак і выказаў відавочную непавагу да грамадства.

Супрацьпраўныя дзеянні былі прыпыненыя супрацоўнікам сталічнай дзяржаўтаінспекцыі. У цяперашні час у дачыненні да грамадзяніна распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 ( «Хуліганства») Крымінальнага кодэкса. Санкцыя названай частцы артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў. Ён затрыманы», — паведаміла сталічная міліцыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру