29 чэрвеня 2017 года ў рэанімацыі сёмай гарадской бальніцы горада Алматы раптоўна памерла велагоншчыца Дана Ахметава, паведамляе Tut.by са спасылкай на афіцыйны сайт Казахстанскай федэрацыі веласіпеднага спорту.

cycling.kz

cycling.kz

23 чэрвеня 17-гадовая спартсменка страціла прытомнасць падчас удзелу ў IV Моладзевых спартыўных гульнях, пасля чаго брыгада хуткай дапамогі даставіла яе рэанімацыйнае аддзяленне. Лекары ацанілі стан Даны як вельмі цяжкі. Дзяўчына памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.

Дана Ахметава вучылася ў Паўночна-Казахстанскай абласной спецыялізаванай школе-інтэрнаце для адораных дзяцей і была майстрам спорту Рэспублікі Казахстан. З 2016 года яна знаходзілася ў складзе спартсменаў Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі.

«Дана Ахметава была таленавітай і мэтанакіраванай спартсменкай, якая праяўляла на спаборніцтвах велізарную волю да перамогі. З пачатку сезона яна заваявала сярэбраны медаль у Моладзевых гульнях на шашы і два бронзавыя медалі ў Моладзевых гульнях на трэку. Гэта вялікая страта і велізарны боль для ўсёй казахстанскай веласупольнасці», — гаворыцца ў паведамленні федэрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0