Мінскае «Дынама» дасягнула папярэдняй дамоўленасці аб падпісанні пагаднення з канадскім спецыялістам Гордзі Дуаерам, які стане галоўным трэнерам «зуброў», паведамляе сайт клуба.
Дуаер — 39-гадовы канадскі трэнер, два сезоны трэніраваў харвацкі «Медвешчак». Уваходзіў у трэнерскі штаб зборнай Канады, якая выйграла Кубак Шпэнглера ў 2016-м.
У якасці гульца правёў 108 матчаў у НХЛ за «Тампу», «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» і «Манрэаль». Таксама гуляў у АХЛ, Швецыі і Германіі. Форвард Дуаер адрозніваўся жорсткім, няўступлівым характарам.