Папулярызацыю нацыянальнага беларускага арнаменту ў масавай свядомасці пачала кампанія «Арт-сядзіба» у 2014 годзе. Тады ж ініцыятыве ўдалося правесці «Дні вышыванак». Афіцыйныя ўлады пачалі запазычваць элементы нацыянальнага арнаменту як сродак нацыянальнай самаідэнтыфікацыі на некалькі гадоў пазней. У 2016 годзе БРСМ упершыню правёў свой уласны «Дзень вышыванкі». У гэтым годзе адаптаваныя строі будуць выкарыстаны і на шэсці 3 ліпеня ў Мінску.
На парадзе 3 Ліпеня ўлады пакажуць афіцыйную «вышыванку» 55
На генеральнай рэпетыцыі парада 3 ліпеня былі паказаныя строі, у якіх студэнты пройдуцца шэсцем перад трыбунамі запрошаных. На «вышымайках» цяпер будзе размешчаны арнамент з дзяржаўнага чырвона-зялёнага сцяга, які пераймае традыцыі сцяга БССР, зацверджанага ў 1951 годзе.