Мінскія раёны працягваюць пісаць сваю несур'ёзную канстытуцыю. Зусім нядаўна з'явіўся сайт newminsk.by, дзе збіраюць негалосныя правілы, якія адрозніваюць розныя раёны горада: ад Шабаноў да Асмалоўкі. Стваральнікі праекта хочуць сабраць усе цікавыя факты і гарадскія легенды ў несур'ёзную канстытуцыю — своеасаблівы гід па Мінску. За два тыдні працы было сабрана больш за трыста правілаў.

Ініцыятарам праекта стала Новая Баравая — Мінскі раён, які зусім нядаўна з'явіўся і яшчэ толькі фарміруе свае звычаі. Па аналогіі з Ужупісам, знакамітым кварталам творчых людзей у Вільні, у Новай Баравой таксама абвясцілі аб стварэнні сваёй канстытуцыі.

Каб выбраць правілы для свайго раёна, жыхары маглі прагаласаваць проста ў сябе ў пад'ездзе: у кожным доме з'явіліся скрыні, у якія трэба было апускаць бюлетэні.

У офісе продажаў спецыяльна да галасаваннем з'явіўся кардонны Трамп, які заклікае ўсіх жыхароў праявіць актыўнасць. Па словах супрацоўнікаў, Трамп з яго фірмовай усмешкай ужо стаў любімчыкам усіх гасцей.

Цікава, што ў галасаванні могуць браць ўдзел не толькі дарослыя, але і дзеці — яны прапануюць свае правілы для Новай Баравой у выглядзе малюнкаў. «Бюлетэні» з выявай ідэальнага горада пакідаюць у скрынях з пазнакай «0+».

Топ-7 правілаў канстытуцыі Новай Баравой

1. У Новай Баравой дазволена ўсюды адчуваць сябе як дома. Ды не пакіне мяне гэта пачуццё ні ў пад'ездзе, ні на вуліцы!

2. Кожны мае права быць здаровым і становіцца мацнейшым. Для гэтага ў дварах ёсць усё неабходнае.

3. Прысутнасць зеляніны цалкам магчыма на ўсіх узроўнях: ад зямлі да самага даху. Колькасць раслін = колькасць людзей.

4. Хатнія жывёлы радуюць маіх суседзяў настолькі ж моцна, як і мяне самога. Прыбіраць за сваімі гадаванцамі цалкам нармальна.

5. Я паважаю сваіх суседзяў, а яны паважаюць мяне: мы не курым у пад'ездзе, на балконах, пры дзецях! Мы стараемся, каб Новая Баравая стала тэрыторыяй, свабоднай ад шкодных звычак.

6. Мы народжаныя фрэндлі, такімі і застаемся. Тут рады тым, хто адрозніваецца ад нас.

7. Дазволены рух без бар'ераў. Я дапамагаю тым, каму гэта трэба. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0