Уладзімір Пуцін распавёў, у якія беларускія праекты ўкладвае грошы расійскі капітал, і ў якія расійскія галіны інвестуе Беларусь. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Расіі.

фота прэс-службы прэзідэнта Расіі

фота прэс-службы прэзідэнта Расіі

Уладзімір Пуцін адзначыў, што Расіі і Беларусі ўдалося выбудаваць эфектыўную структуру кааперацыі, што «стварае надзейную базу для нарошчвання дзелавой актыўнасці, прытоку капіталаў у эканомікі абедзвюх дзяржаў».

«Так, у 2016 годзе аб'ём інвестыцый з Расіі ў Беларусь дасягнуў 4 мільярдаў даляраў, прычым асноўная іх доля прыпадае на прамыя капіталаўкладанні - гэта 3,5 мільярда даляраў. Расійскі бізнэс укладаецца ў беларускі транспарт, апрацоўчую прамысловасць. У сваю чаргу, Беларусь інвеставала ў расійскую сельскую гаспадарку, у рознічны гандаль, фармацэўтыку больш за 600 мільёнаў даляраў», — распавёў Пуцін.

Расійскі прэзідэнт таксама сказаў, што найбольш актыўна з беларускімі партнёрамі працуюць у Маскоўскай вобласці, Пскоўскай, Смаленскай, Свярдлоўскай, Цюменскай абласцях, Башкартастане, Татарстане, а таксама ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

«Набірае абароты ўзаемадзеянне Беларусі з расійскім Далёкім Усходам. Адзін з прыкладаў — сумеснае стварэнне ў Сахалінскай вобласці сучаснага аграгарадка. Разлічваем, што колькасць такіх узаемавыгадных праектаў будзе толькі расці, у тым ліку, за кошт магчымасцяў, якія адкрываюцца для бізнесу і ў новых рэгіёнах Расійскай Федэрацыі», - адзначыў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?