Вярхоўны суд пакінуў без змены прысуд 32-гадоваму Аляксею Міхаленю, які забіў пенсіянераў у Нароўлі. Раней Гомельскі абласны суд прызначыў абвінавачанаму выключную меру пакарання — смяротнае пакаранне.

Аляксей Міхаленя быў прызнаны вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця (забойстве) двух асоб, якое здзейсніў з асобай жорсткасцю. Раней ён ужо быў судзімы за забойства. У сакавіку Гомельскі абласны суд прыгаварыў яго да вышэйшай меры пакарання. 30 чэрвеня 2017 Вярхоўны суд пакінуў прысуд без зменаў.

Забойства Міхаленя здзейсніў у сакавіку мінулага года праз некалькі дзён пасля выхаду на волю. У дзяжурную часць Нараўлянскага РАУС ад мясцовага жыхара паступіла паведамленне пра тое, што ў адным з прыватных дамоў знойдзена цела жанчыны без прыкмет жыцця. Следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца здарэння, знайшла яшчэ адзін труп — яе брата. Неўзабаве быў затрыманы Аляксей Міхаленя.

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе да гэтага часу існуе смяротнае пакаранне. З пачатку 1990 года да вышэйшай меры ў Беларусі было прыгаворана больш за 400 чалавек, за ўвесь гэты час смяротнае пакаранне было заменена турэмным тэрмінам толькі аднаму асуджанаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?