Фота з інстаграма Аляксея Венедзіктава

Фота з інстаграма Аляксея Венедзіктава

«Нічога асаблівага ў гэтай сустрэчы не было, — гаворыць Венедзіктаў. — Што датычыцца пытанняў да Аляксандра Лукашэнкі, то я магу казаць пра тэмы, якія ўздымаў сам. Гэта пытанне па тэме візавага, мытнага канфлікту, які ўзнік паміж Расіяй і Беларуссю і цягнецца ўжо год. Спытаў пра так званы падатак на дармаедства, і мы з Аляксандрам Рыгоравічам даволі моцна паспрачаліся па гэтым пытанні. Мы ўздымалі пытанне пра канкурэнцыю паміж беларускімі і расійскімі таварамі. Ну, і іншыя пытанні, якія задавалі мае калегі». 

«Мы дамовіліся з беларускім кіраўніком працягнуць размову, - гаворыць Аляксей Венедзіктаў. — 12—13 ліпеня ў Мінску адбудзецца сусветны кангрэс Сусветнай асацыяцыі рускамоўнай прэсы. Ён нас туды паклікаў, і я паеду. Таму мы працягнем нашу размову, у тым ліку і па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Я ўжо сівы воўк і разумею, што лідары дзяржаваў, калі сустракаюцца з рэдактарамі, ніколі цалкам не бываюць шчырымі… Але не, ён быў даволі… не скажу шчыры, але адкрыты, (…) прамы, жорсткі, у тым ліку і калі ўзгадваў свае адносіны з Барысам Ельцыным, з прэзідэнтам Кучмай, з Пуціным, з Парашэнкам…

Паўтаруся, што мяне здзіўляе ўзровень жорсткасці і адкрытасці, якую дазволіў сабе Лукашэнка. Мы ў Расіі ад гэтага крыху адвыклі. Натуральна, прэзідэнт Пуцін нашмат болей дыпламатычны. Напрыклад, гісторыя з высылкай у Азербайджан расійскага грамадзяніна (гаворка пра блогера Аляксандра Лапшына, якога затрымалі ў Мінску па запыце Азербайджана). Гэты грамадзянін меў тры грамадзянствы — расійскае, ізраільскае і ўкраінскае. Па словах Лукашэнкі, Беларусь чакала, калі адна з гэтых краінаў забярэ свайго грамадзяніна. І, па словах Аляксандра Лукашэнкі, ніхто не пажадаў гэтага зрабіць. Ён так сказаў, але гэта ж можна і праверыць! Дастаткова задаць пытанне тром міністрам замежных спраў.

Аляксандр Лукашэнка папракнуў мяне ў тым, што я з ім не размаўляў ужо гадоў так з 10, што не запрашаю яго ў эфір, не прыязджаю ў Мінск. Што я магу ведаць пра Беларусь пасля размовы з прэзідэнтам? Я мушу туды прыехаць! Што і зраблю 11 ліпеня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?