Некалькі гадоў таму ў Нідэрландах закрылі 19 турмаў, цяпер зачыняць яшчэ пяць, піша газета De Telegraaf.

Узровень злачыннасці ў краіне ўвесь час зніжаецца, а гуманізацыя сістэмы пакарання прывяла да таго, што за краты садзяць цяпер толькі вінаватых у злачынствах супраць асобы.

На сёння ў Нідэрландах каля 13500 турэмных камер, з іх траціна пустуе. Зачынілі б і больш вязніц, але не дае прафсаюз работнікаў папраўчых устаноў. Таму частку турмаў здаюць у арэнду бельгійцам і нарвегам, якім танней пасылаць сваіх вязняў суседзям, дзе ўтварыўся перабор ахоўнікаў, чым трымаць дома.

Змена тэхналогій кантролю прывяла да таго, што ўлады Нідэрландаў усё часцей не садзяць парушальнікаў, а проста кантралююць іх перамяшчэнне з дапамогай электронных бранзалетак. Упор робіцца на перавыхаванне зладзеяў, на тое, каб даць ім прафесіі, з якімі яны маглі б законна зарабляць на жыццё.

Зняволеныя ў нідэрландскіх калоніях вырошчваюць гародніну, кветкі, гадуюць жывёлу, выконваюць іншыя фізічныя працы. Яны маюць неабмежаваную магчымасць чытаць і глядзець тэлебачанне. І ўсё адно на свабодзе лепш — таму ў высокаразвітым грамадстве, як галандскае, ніхто ў турму не рвецца, нават самую камфартабельную.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?