Фота Яўгенія Жылінскага

Фота Яўгенія Жылінскага

Жыхару Маладзечна 1987 года нараджэння пагражае штраф да 10 базавых велічынь у адпаведнасці з артыкулам 17.10 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь «Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі».

Як распавёў Край.бай намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Жылінскі, 19 чэрвеня матэрыял па гэтай справе перадалі ў суд Маладзечанскага раёна. 7 ліпеня адбудзецца судовае пасяджэнне.

Супрацоўнікам міліцыі малады чалавек растлумачыў, што татуіроўка ў яго з'явілася ў 2004 годзе. Паводле яго слоў, адбываючы пакаранне ў адной з выпраўленчых устаноў Беларусі і будучы непаўналетнім, ён зрабіў татуіроўку ў выглядзе «славянскага сімвала сонца».

- Магчыма, не ўсе ведаюць ці памятаюць, што з уступленнем змяненняў у Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях, за выраб або публічнае дэманстраванне татуіроўкі з выявай нацысцкай сімволікі прадугледжаная адказнасць. Хацелася б перасцерагчы грамадзян ад такіх дзеянняў, - адзначыў Яўген Жылінскі.

Пад нацысцкай сімволікай або атрыбутыкай маюцца на ўвазе сцяг, гімн, эмблема, вымпел, гальштук, нагрудны і апазнавальны знак Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Германіі або іх копіі.

Гэта не першы выпадак у Маладзечне. У верасні мінулага года міліцыянты затрымалі мужчыну, які прыйшоў у краму ў нацысцкай фуражцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?