Вікторыя Азаранка. Фота: Reuters
Вядучая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка абыграла брытанку Хізер Уотсан (102-ы нумар рэйтынгу WTA) з лікам 3:6, 6:1, 6:4 і выйшла ў наступны круг Уімблдона.
Паядынак працягвалася 2 гадзіны 6 хвілін, пры гэтым заключны трэці сэт доўжыўся больш за 50 хвілін.
У 1/8 фіналу саперніцай Вікторыі Азаранкі стане пераможца матчу паміж кітаянкай Шуай Пэн (№ 37) і другой ракеткай свету румынкай Сімонай Халеп.