Як высветліў belretail.by, ЗАТ «Юніфуд», якое валодае сеткай супермаркетаў «Алмі», ужо дастаткова даўно набыло франшызу Spar. Менавіта па такой мадэлі Spar працуе ва ўсіх краінах сваёй прысутнасці.

Spar — нідэрландская сетка магазінаў-супермаркетаў са штаб-кватэрай у Амстэрдаме. Уяўляе сабой закупачны кааператыў — рознічныя гандляры групуюцца пад адзіным брэндам з мэтай атрымання найбольш выгадных умоў ад пастаўшчыкоў.

Паводле інфармацыі belretail.by, ЗАТ «Юніфуд» частку сваіх крамаў перафарматуе пад стандарты Spar, а частка застанецца пад маркай «Алмі».

Кампанія «Юніфуд» не каментуе дадзеную сітуацыю. Афіцыйная інфармацыя на гэтую тэму з'явіцца ў найбліжэйшы час.

Spar аб'ядноўвае пад сваёй шыльдай больш за 15 000 крам у 34 краінах свету (у асноўным краіны Еўропы, але таксама і ПАР, Аўстралія, Аргенціна). 

Агульны таваразварот сеткі — больш за €27 мільярдаў на год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0