Яўген Дабратворскі — заслужаны трэнер Беларусі па тайскім боксе, настаўнік юнацкай зборнай. 

Ён хадзіў на ўсе паседжанні суда над «бацюшкам са свастыкай», а пасля вынясення прысуду не шкадаваў словаў абурэння. 

«Я прыйшоў падтрымаць айца. Гэта выдатны чалавек! Ён шмат каму зрабіў дабро, глыбока маральны, ні капейкі чужога сабе не возьме, чалавек з добрым сэрцам, ён ездзіў па дзіцячых дамах, спартоўцаў туды вазіў. Пасля некалькі такіх паседжанняў ён усынавіў спачатку аднаго, пасля другога. З жонкай першай гісторыя… Калі яна захварэла, ён на трох працах рабіў! І ажаніўся потым з сядзелкай, згодна з адмысловым дазволам патрыярхата. Чэмпіёнат раёна па паўэрліфтынгу правёў лепш за рэспубліканскі», — расказаў Дабратворскі.

Мы спыталі трэнера, ці не бянтэжылі яго ідэалагічныя прыхільнасці Бурыкіна, які пазіраваў для фота са свастыкай, замовіў карціну, дзе ён у форме СС.

«Мне не падабалася, але ён сказаў, што гэта не нацысцкая ідэалогія. Ён мне першым паказаў свастыкі, якія прысутнічаюць на праваслаўных храмах, на вопратцы святароў, расказаў пра сакральную сутнасць гэтага знака. Расказаў, што менавіта тады, калі Гітлер напаў на Савецкі Саюз, ён страціў падтрымку свастыкі», — парыраваў Дабратворскі.

«Прысуд — гэта падступны ўдар у спіну, вінаватыя пэўныя людзі ў федэрацыі паўэрліфтынгу. Ён аказаўся выкарыстаны і выкінуты. А каб было надзейней — яго прыкрылі. Прычым паколькі федэрацыя звязаная з МУС, то сігнал пайшоў мо і ад міністра. Увесь гэты тэрмін за нядзейныя патроны, іржавую зброю… Гэта замоўная справа, подлая. А што да РНЕ, то я не бачыў, каб Саковіч (кіраўнік беларускага РНЕ — рэд.) да яго прыходзіў, хаця мы былі сябрамі з Канстанцінам», — рэзюмаваў трэнер. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?