Прэзідэнт ЗША растлумачыў у твітары, што хоць ідэя стварэння сумеснай з Расіяй працоўнай групы па кібербяспецы абмяркоўвалася падчас яго сустрэчы з Пуціным у Гамбургу, ніякіх канкрэтных дамоўленасцей дасягнута не было, піша ВВС.

«Той факт, што прэзідэнт Пуцін і я абмяркоўвалі працоўную групу па кібербяспецы, не значыць, што я лічу, што яна можа быць створаная. Не можа», — напісаў Трамп ў сваім мікраблогу.

У нядзелю Трамп па выніках саміту «Вялікай дваццаткі» паведаміў у твітары, што абмяркоўваў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным пытанне стварэння працоўнай групы па кібербяспецы, якая дапамагла б засцерагчы дзве краіны ад нападаў хакераў.

Расійскі прэзідэнт, у сваю чаргу, заявіў, што дамоўленасць аб стварэнні такой групы ўжо дасягнутая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?