Для грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія плануюць заехаць ва Украіну, з наступнага года ўводзіцца механізм папярэдняй рэгістрацыі, паведамляе УП.

Пра гэта падчас брыфінгу сказаў сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў.

«Ствараецца адпаведная тэхнічная інфраструктура на ўсіх пунктах перасячэння дзяржаўнай мяжы, якая павінна зарабіць не пазней чым у пачатку наступнага года. Для грамадзян РФ будзе рэалізаваная электронная сістэма папярэдняй рэгістрацыі», — сказаў ён.

«Гэта значыць, грамадзянін РФ, жадаючы прыбыць на тэрыторыю Украіны, павінен загадзя зарэгістравацца і падаць у МЗС неабходныя даныя, якія будзе вызначаць МЗС», — дадаў Турчынаў.

Па яго словах таксама ўводзіцца патрабаванне аб абавязковай рэгістрацыі грамадзян РФ, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, у месцы іх часовага знаходжання.

«А таксама ўводзіцца неабходнасць падачы інфармацыі аб перамяшчэнні па тэрыторыі Украіны», — сказаў ён.

Турчынаў таксама распавёў, што на мяжы будзе ажыццяўляцца пропуск па біяметрычных пашпартах.

«А таксама ажыццяўляецца зняцце біяметрычных дадзеных (адбіткаў пальцаў) для грамадзян іншых краін і асоб без грамадзянства, акрамя дзяржаў, з якімі Украіна мае адпаведныя пагадненні. Гэта значыць зразумела, што ў першую чаргу гэта будзе тычыцца расійскіх грамадзян», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?