Выйшла другая серыя першага беларускамоўнага веб-серыяла «Заклятыя скарбы» — «Кадук».
Першая частка серыяла выйшла ў красавіку і набрала больш за 400 000 праглядаў на YouTube.
Нагадаем, «Заклятыя скарбы» — гэта першы беларускі незалежны інтэрнэт-серыял у жанры трылера/хорару. Яго здымаюць энтузіясты кінематографа — без прадзюсараў і дзяржпадтрымкі, на ўласныя сродкі каманды і з дапамогай мецэнатаў. Рэжысёр праекта — Серж Аўсянік.
Старонкі праекта ў сацсетках: Instagram, Facebook, ВК.
0
0
0
0
0
0