Учора падчас моцнага дажджу аказаўся размыты ўчастак дарогі Новае Сяло — Ендрыхаўцы ў Ваўкавыскім раёне, паведамілі ў ДАІ Гродзенскай вобласці.
gaigrodno.by
Легкавы аўтамабіль праваліўся ў велізарную прамыіну, якая ўтварылася на асфальтаванай дарозе.
Дапамогу ў эвакуацыі аўтамабіля аказала адно з буйных прамысловых прадпрыемстваў, размешчаных паблізу. Кіроўца ў здарэнні не пацярпеў. Дарога часова закрытая для рамонту.
0
0
0
0
0
0