Дзярждума Расіі зацвердзіла тэкст прысягі для атрымання расійскага грамадзянства, якая абавязвае «абараняць свабоду і незалежнасць РФ». Як перадае УНІАН, прынясенне прысягі абавязковае для тых, хто жадае стаць грамадзянамі Расіі і дасягнуў 18-гадовага ўзросту.

Над тэкстам прысягі з пачатку чэрвеня працавала група дэпутатаў, выніковы дакумент падтрымалі кіраўнікі ўсіх фракцый. Тэкст прысягі уносіцца ў выглядзе папраўкі да другога чытання законапраекта, у якім гаворка ідзе аб адмене рашэнняў аб набыцці расійскага грамадзянства асобамі, якія атрымалі яго па падробленых дакументах або з мэтай здзяйснення злачынства экстрэмісцкага або тэрарыстычнага характару.

«Я, (прозвішча, імя), добраахвотна і свядома прымаючы грамадзянства РФ, клянуся выконваць Канстытуцыю і заканадаўства РФ, правы і свабоды яе грамадзян, выконваць абавязкі грамадзяніна РФ на карысць дзяржавы і грамадства, бараніць свабоду і незалежнасць РФ, быць верным Расіі, паважаць яе культуру, гісторыю і традыцыі», — гаворыцца ў тэксце прысягі.

Як паведаміў кіраўнік камітэта Дзярждумы па дзяржбудаўніцтве і заканадаўству Павел Крашэннікаў, пашпарт грамадзяніна РФ будзе выдавацца адразу пасля прынясення прысягі. «Вельмі важна, што сама прысяга будзе мець юрыдычны характар, яе прынясенне будзе праходзіць ва ўрачыстай абстаноўцы», — сказаў ён.

Працэдура прынясення прысягі будзе рэгламентавацца указам прэзідэнта РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?