Кангрэсмены Брэд Шэрман і Эл Грын, якія прадстаўляюць Дэмакратычную партыю, вылучылі ініцыятыву імпічменту прэзідэнту Дональду Трампу за перашкоду ў расследаванні аб магчымым умяшанні Расіі ў выбары ЗША ў 2016 годзе. Пра гэта паведамляе The Hill.

Выданне адзначае, што гэта першы выпадак, калі Кангрэсу прапанавалі праект закона аб імпічменце Трампу.

«Цяпер мы будзем спрабаваць прымусіць юрыдычны камітэт Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША правесці слуханні з нагоды стварэння перашкод правасуддзя і расійскага ўмяшання ў нашы выбары», - гаворыцца ў заяве Шэрмана.

Ён паказвае, што інфармацыя аб Трампе «дае падставы меркаваць, што кампанія прэзідэнта імкнулася атрымаць падтрымку ад Расіі». На думку Шэрмана, Трампу «было, што хаваць», «улічваючы тое, як прэзідэнт спрабаваў зачыніць расследаванне ў дачыненні да Майкла Флін (былы дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы) і больш маштабнае расследаванне, якое тычыцца Расіі».

Шэрман падкрэсліў, што наступнае звальненне дырэктара ФБР Джэймса Комі перашкаджала правасуддзю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?