Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён «выдатна паладзіў» у Гамбургу з расейскім лідарам Уладзімірам Пуціным.

Але па словах Трампа, ён упэўнены, што Пуцін палічыў за лепшае б бачыць Хілары Клінтан у якасці прэзідэнта ЗША.

«Калі б Хілары выйграла, ад нашага войска бы нічога не засталося, — патлумачыў сваю думку Трамп. - Цэны на энерганосьбіты ў нас былі б нашмат вышэйшыя. Вось што Пуціну ва мне не падабаецца. І вось чаму я пытаюся: з чаго яму аказваць мне перавагу?»

ФБР і амерыканскі кангрэс у цяперашні час вядуць расследаванне меркаванага ўмяшання Расіі ў прэзідэнцкія выбары ЗША з мэтай аказаць падтрымку Дональду Трампу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?