Сіноптыкі прагназуюць моцныя залевы ў Вільні, таму Мінкульт вырашыў закрыць гару Гедыміна да 17 ліпеня з-за небяспекі паўторных апоўзняў, піша Delfi.lt.

У ноч з серады на чацвер былі зроблены прэвентыўныя меры. Спецыялісты разам з вайскоўцамі штаба батальёна імя вялікага князя літоўскага Гедыміна выклалі воданепранікальным пакрыццём двор Верхняга замка і тэрыторыю паміж сценамі замка і абарончай сцяной. Такім жа пакрыццём закрылі месца, дзе праводзяць археалагічныя раскопкі на пляцоўцы гары.

Сіноптыкі прагназуюць, што ў чацвер інтэнсіўнасць ападкаў у Вільні складзе 23 мм у гадзіну. Па словах спецыялістаў, падчас такой залевы апоўзні на гары ў яе цяперашнім стане непазбежныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0