Reuters.com

Reuters.com

Маскоўскі акруговы вайсковы суд вынес прысуд па справе аб забойстве палітыка Барыса Нямцова.

Заур Дадаеў, прызнаны судом непасрэдным выканаўцам забойства, прысуджаны да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. Абвінавачванне прасіла прызначыць яму пажыццёвае зняволенне.

Абвінавачванне таксама прасіла пазбавіць яго звання лейтэнанта і ордэна Мужнасці. Суд гэтае патрабаванне задаволіў.

Іншыя фігуранты справы аб забойстве Нямцова прысуджаныя да доўгіх тэрмінаў пазбаўлення волі.

Анзор Губашаў атрымаў 19 гадоў калоніі строгага рэжыму, яго брат Шадзід - 16 гадоў. Абвінавачванне прасіла для Анзора Губашава 23 гады калоніі строгага рэжыму, а для Шадзіда Губашава - 21 год.

Тэмірлана Эскерханаву суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 14 гадоў строгага рэжыму (абвінавачванне прасіла 19 гадоў). Хамзата Бахаева прысудзілі да 11 гадоў калоніі. Абвінавачванне прасіла для Бахаева 17 гадоў.

Усе падсудныя па справе аб забойстве Барыса Нямцова сваю віну не прызнаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?