Праваахоўныя і падатковыя органы Беларусі пакуль не цікавяцца аматарамі крыптавалют, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ДФР КДК па Мінску і Мінскай вобласці Аляксандр Чэрэзаў у прамым эфіры інтэрнэт-тэлебачання «СБ сегодня».

Пытанне Рамана з Мінска гучала так: «Я вось намайніў біткойнаў, але ў баксы і рублі пераводзіць не буду. Хачу яшчэ ферму для майнінга паставіць, каб больш крыптавалюты здабываць. Гэтая мая дзейнасць можа зацікавіць фінансавую міліцыю, падатковую ці КДБ?»

Чэрэзаў адзначыў, што пакуль біткоіны не прызнаныя валютай, хоць яны набіраюць папулярнасць. «Пакуль яшчэ не было прыкладаў, каб за заробак біткоінаў прыцягвалі», - удакладніў прадстаўнік ДФР, зрабіўшы акцэнт на слова «пакуль» і не ўдакладніўшы, як бы паставілася падатковая да біткоінаў, якія ўсё ж такі будуць пераведзены ў рэальную валюту, піша Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0