У Мінску ў раёне Акадэміі навук адбылося ДТЗ з удзелам матацыклісткі. Пацярпела 21-гадовая дзяўчына.

Па словах начальніка аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Мінска Сяргея Зараніка матацыклістка на Hors ехала па праспекце Незалежнасці з боку вуліцы Гікала ў кірунку вуліцы Сурганава. На скрыжаванні праспекта Незалежнасці з вуліцай Акадэмічнай кіроўца матацыкла мела намер апярэдзіць спадарожны аўтамабіль Volkswagen, але зачапіла аўто і ўпала. Медыкі канстатавалі ў дзяўчыны пералом тазасцегнавога сустава. Яна дастаўлена ў бальніцу.

Кіроўца аўто, 55-гадовая жанчына, траўмаў не атрымала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?