Здарэнне адбылося 12 ліпеня ў Гродне. На складаным участку дарогі, дзе ідуць работы, грузавік паварочваў і зачапіў раварыста. 15-гадовы хлопец, што ехаў на ровары, стукнуўся аб пярэднюю частку машыны, пасля чаго ўпаў на спіну.

Удар змякчыў заплечнік на плячах падлетка. Кіроўца выйшаў з машыны, але толькі для таго, каб дзіця напісала распіску, што прэтэнзій па гэтым факце да кіроўцы не мае, паведамляе гродзенскі партал Аўтагродна.

Толькі ўвечары хлопчык сказаў пра здарэнне бацькам. Яны выклікалі ДАІ. Быў складзены пратакол.

Стан падлетка здавальняючы.

Бацькі хлопца просяць адгукнуцца сведак і відавочцаў, каб атрымаць больш інфармацыі. Звяртацца па тэлефонах: +375 (29) 782-99-07 або +375 (29) 585-56-73

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?