Пра тое, што ў адной гаспадыні з Ільі (Вілейскі раён) знікла восем курыц, у міліцыю паведамілі 9 ліпеня.

— Мы яшчэ ўдакладнілі, можа, гэта звер які-небудзь курэй цягае, — распавядае намеснік начальніка вілейскага РАУС Кацярына Млечка.

Аднак міліцыянераў запэўнілі, што звер гэты на двух нагах і трэба ехаць шукаць злодзея.

Група супрацоўнікаў міліцыі прыехала ў Ілью. Працавалі паўдня: аглядалі двор, апытвалі мясцовых жыхароў. Але нічога не высветлілі.

Калі перад ад'ездам у Вілейку, эксперт пайшоў фатаграфаваць месца злачынства, усё адразу і высветлілася. З хлява выбег злачынец з апошняй, дзявятай, курыцай у зубах. Злачынцам аказалася… ліса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?