Футбаліст «Дынама-Брэст» Аляксей Іваноў даў вялікае інтэрв'ю Tut.by. У ходзе размовы, сярод іншага, ён выказаўся пра стаўленне да беларускай мовы:

— На жаль, так склалася, што для большасці нашай моладзі беларуская мова — гэта не модна, і калі ты размаўляеш на мове з адпаведным акцэнтам, то, напэўна, падумаюць, што ты прыехаў з правінцыі, і гэта стане прадметам для жартаў. Пачуць родную мову цяпер сапраўды прасцей на перыферыі і ад больш пажылых людзей. Я шчыра падтрымліваю людзей, якія не даюць мове загінуць. Вядома, білінгвізм у краіне спараджае шмат спрэчак, але адно магу сказаць дакладна: гэта дапамагае нам ахопліваць большае кола зносін як у нашай краіне, так і за яе межамі. Сам я цалкам магу выказацца на беларускай мове без асаблівых праблем, як і мае сябры і родныя. У вольны час магу прачытаць артыкул на мове, ды і наогул да чытання стаўлюся станоўча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0