Участак дарогі да Нацыянальнага аэрапорта Мінск будзе перакрыты 14 ліпеня з 10.00 да 12.00, паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

На транспартнай развязцы 14-га км аўтадарогі Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск (пад'езд да складоў ТДА «Віталюр» у Мінскім раёне) запланаванае правядзенне следчага эксперыменту для высвятлення абставін дарожна-транспартнага здарэння. Рух транспартных сродкаў на названай транспартнай развязцы на дзве гадзіны будзе абмежаваны.

Следчыя просяць удзельнікаў дарожнага руху планаваць маршрут з улікам дадзенай інфармацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру