Кампанія Moon Express стала вядомая грамадскасці пасля таго, як прыняла ўдзел у конкурсе Google Lunar Xprize, пераможца якога атрымае ад пошукавага гіганта $20 мільёнаў. На сёння менавіта гэтай кампаніі прадказваюць перамогу ў конкурсе. Адной з абавязковых умоваў конкурсу з'яўляецца стварэнне ўласнага месяцахода і адпраўка яго на спадарожнік Зямлі да канца 2017 года. Менавіта таму Moon Express плануе ў найбліжэйшы час ажыццявіць свой праект, які складаецца з некалькіх касмічных місій. Гэтая кампанія стала першай, якая атрымала ад урада ЗША афіцыйны дазвол на пасадку на паверхню Месяца.

Першая місія носіць назву «Lunar Scout». Падчас яе кампанія адправіць на Месяц некалькі грузаў, якія ўключаюць Міжнародную месяцовую абсерваторыю, а таксама некалькі навуковых інструментаў, якія з'яўляюцца часткай даследчай праграмы «Moonlight». Гэта дазволіць разлічыць кошт і эфектыўнасць дастаўкі грузаў з Зямлі да Месяца. Другім этапам праекта стане місія па даследаванні паўднёвага полюса Месяца. Там плануецца ўсталяваць даследчы пост, асноўнай мэтай якога будзе пошук вады і каштоўных мінералаў.

Трэцяя экспедыцыя будзе самай маштабнай. Менавіта з гэтага моманту кампанія плануе пачаць здабываць месяцовыя рэсурсы для іх наступнага продажу. У ходзе місіі плануецца даставіць першыя ўзоры месяцовай пароды назад на Зямлю. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?