Жыхар Бразіліі Матэус Могнан заснаваў царкву ў гонар аднаго з герояў камп'ютарнай гульні Overwatch па імі Hanzo. Пра гэта піша партал аб відэагульнях VG24/7.

Overwatch

Мэта эксперыменту заключалася ў тым, каб прадэманстраваць, наколькі проста ў Бразіліі зарэгістраваць суполку.

У Бразіліі ўсе рэлігійныя арганізацыі цалкам вызваляюцца ад падаткаў, і сваім учынкам Могнан вырашыў звярнуць увагу на гэта. «Вам патрэбны адрас, пяць чалавек, подпіс адваката, пісьмовы статут і выплата пошліны. Натарыяльная кантора ўхваліць дакумент, і вы можаце запатрабаваць падатковы імунітэт», — адзначае бразіліец.

Для таго, каб стаць членам царквы ў гонар камп'ютарнага персанажа, неабходна згуляць у гульні за героя Hanzo.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру