У РІКВ агучылі папярэднія вынікі цэнтралізаванага тэставання — 2017. На запаветную сотку тэсты гэтым летам напісалі 303 чалавекі. У 292 абітурыентаў 100 балаў па адным прадмеце, у 11 — па двух. Максімальныя 300 балаў не набраў ніхто, паведамляе tut.by.
Колькасць «сотак» размеркавалася так:
Прадмет | Колькасць адзнак 100 балаў |
Беларуская мова | 35 |
Руская мова | 66 |
Матэматыка | 69 |
Фізіка | 15 |
Хімія | 25 |
Грамадазнаўства | 16 |
Замежныя мовы | 49 |
Біялогія | 18 |
Гісторыя Беларусі | 19 |
Геаграфія | 1 |
Сусветная гісторыя (найноўшы час) | 1 |
«Сярод абітурыентаў, якія атрымалі сто балаў, — 100 выпускнікоў гімназій, 65 — ліцэяў, 85 — сярэдніх школ, 1 — выпускнік ССНУ, — пералічвае Мікалай Фяськоў, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. — А таксама 51 выпускнік мінулых гадоў і адзін абітурыент, які сёлета скончыў установу адукацыі не ў Беларусі».
Пры гэтым 82 стобальнікі — выпускнікі з Мінска, 87 — з райцэнтраў і 9 з сельскіх школ.
«Такія вынікі кажуць пра тое, што здаць тэсты на сто балаў могуць выпускнікі розных тыпаў навучальных устаноў, — паведамляюць у РІКВ. — Прычым як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці».
Дарэчы, усяго ЦТ сёлета пісалі 90 125 абітурыентаў.






100 баллов набрали 100 ЧЕЛОВЕК.
Без "Тысяч".
0, 1% стобальников - впечатляющая эффективность!
Горький результат промывки мозгов и политической пропаганды.
Не, ну а что?
Рассказывать как у нас все гут, легче чем готовить к ЦТ.
А к ЦТ можно и репетитора нанять.
В лице учителя, НО уже за дополнительную плату.
У НАС ЭТОГО НЕТ!
У НАС УЧИТЕЛЯ ЧЕСТНЫЕ.
Пока я директор, дети будут готовиться к ЦТ.
Мы пока пытаемся "держать марку", что и другим советуем!