Стартаваў 2-і кваліфікацыйны раўнд футбольнай Лігі Еўропы. У беларусаў, пасля бяздарнага вылету «Шахцёра» ў 1-й стадыі, тут два прадстаўнікі: мінскія і брэсцкія дынамаўцы.

Абодва клубы гулялі сёння на выездзе і абодва згулялі ўнічыю з лікам 1:1. Мінск гуляў з македонскімі «Работнічкамі», а Брэст — з аўстрыйскім «Альтахам».

Праўда, мінчукі згубілі перамогу на апошняй хвіліне, прапусціўшы гол з пенальці, а берасцейцы, наадварот, лік зраўнялі.

Матчы ў адказ праз тыдзень у Мінску і Брэсце.

Каб дабрацца да групавой стадыі Лігі Еўропы, трэба прайсці таксама трэці раўнд і плэй-оф.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Каментатар / Адказаць
06.07.1985 / 15:45
Nu, što Brest dasc` dobry vynik, nichto i nie sumniavaūsia, a vos` Miensk pryjemna zdziviū.
1
Каментатар / Адказаць
16.12.2021 / 16:23
Лік аднолькавы, але Мінчане згулялі як Лашкерт, а вось Брэстчане з'яўляюцца Лашкертам, але згулялі ДОБРА :-)
2
Каментатар / Адказаць
02.01.1976 / 10:33
Брэст-анiякi,столькi памылак,пас на 2м не здольныя зрабiць калi б не брамнiк то матч у адказ быу бы падарожжам для Альтаху.Хто вам сказау што македоны дома слабыя?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру