У Іванаўскай вобласці Расіі завершана расследаванне крымінальнай справы аб наўмысным забойстве, учыненым групай асоб, паведамляе Ivanovonews.ru. 

Па версіі следства, у канцы жніўня 2016 года ў вёсцы Благавешчанне Лухскага раёна двое прыяцеляў 1984 і 1989 гадоў нараджэння распівалі спіртныя напоі з грамадзянінам Беларусі.

Госць з Беларусі паабяцаў сабутэльнікам прадаць ім мабільны тэлефон, але потым перадумаў. Гэта настолькі раззлавала расейцаў, што яны накінуліся на беларуса і сталі збіваць.

Затым зламыснікі вывезлі яго на матацыкле з каляскай за межы вёскі і зноў збілі. Пасля чаго прывезлі да вадаёма, зацягнулі ў ваду і ўтрымлівалі сваю ахвяру пад вадой да тых часоў, пакуль пацярпелы не перастаў падаваць прыкметы жыцця. Пераканаўшыся, што мужчына мёртвы, зламыснікі замаскіравалі труп травой і з'ехалі.

Шкілетаваны труп быў выпадкова знойдзены грыбнікамі ў вадаёме ў канцы верасня 2016 года. Падазраваныя ў забойстве былі затрыманыя. Ім прад'яўлена абвінавачванне. У хуткім часе крымінальная справа будзе накіравана ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0