Служба бяспекі Украіны затрымала ў Кіеве агента спецслужбаў Расійскай Федэрацыі, які спрабаваў атрымаць сакрэтную дакументацыю ў ваеннай сферы і завербаваць прадстаўніка Міністэрства абароны. Пра гэта паведамляе УП са спасылкай на прэс-цэнтр СБУ.

 

«Ураджэнец і жыхар Данецка, час ад часу знаходзячыся ў Кіеве, па заданні расійскіх спецслужбаў меў намер атрымаць інфармацыю пра асабовы склад, забеспячэнне, дыслакацыю, узбраенне і перасоўванне ўздоўж лініі размежавання вайсковых часцей і злучэнняў УСУ і Нацгвардыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле даных СБУ, мужчыну таксама цікавілі пастаўкі ва Украіну ваеннага ўзбраення і тэхнікі краінамі-сябрамі НАТА, правядзенне ўкраінска-амерыканскіх вучэнняў «Сі Брыз—2017», установачныя даныя пра афіцэраў — інструктараў ВС ЗША, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку ўкраінскіх вайскоўцаў.

«Для гэтага шпіён наладзіў канфідэнцыйныя адносіны з былым афіцэрам УС Украіны. Праз яго ён хацеў за ўзнагароджанне атрымаць сакрэтныя матэрыялы, якія цыркулююць у Генеральным штабе УСУ і установачныя даныя на службовых асоб Мінабароны, якія маюць доступ да інфармацыі закрытага характару», — адзначаюць у СБУ.

Паведамляецца, што мужчыну паведамлена пра падазрэнні па арт. 111 (дзяржаўная здрада) КК Украіны.

Матэрыялы справы накіраваныя ў суд для абрання меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Працягваюцца следчыя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?